Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 10.11.2021

Ігар Петрышэнка: У Беларусі назіраецца зніжэнне колькасці падлеткаў, якія ўчынілі злачынства

У Беларусі назіраецца зніжэнне колькасці падлеткаў, якія ўчынілі крымінальна каральнае дзеянне. Аб гэтым паведаміў Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх.

"Мэтанакіраваны міжведамасны падыход да арганізацыі прафілактычнай работы з непаўналетнімі дазволіў за 9 месяцаў бягучага года забяспечыць зніжэнне падлеткавай злачыннасці ў рэспубліцы на 11,2 працэнта, у цэлым па краіне назіраецца змяншэнне на 6 працэнтаў колькасці падлеткаў, якія ўчынілі крымінальна каральнае дзеянне, у тым ліку на 21,6 працэнта знізілася колькасць крадзяжоў, гэта добрая тэндэнцыя", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Разам з тым, паводле яго слоў, асаблівую заклапочанасць выклікае рост злачынстваў, звязаных са збытам наркатычных сродкаў. "У сувязі з гэтым звяртаю вашу ўвагу на неабходнасць комплекснай мэтанакіраванай работы па зніжэнні ўзроўню злачыннасці сярод непаўналетніх, звязанай з наркотыкамі. Я думаю, мы на чарговым пасяджэнні камісіі першым пытаннем абавязкова ўключым гэту тэму, таму трэба грунтоўна цяпер прааналізаваць рэалізацыю ўсіх тых прынятых мер і комплексных планаў па барацьбе з наркаманіяй", - падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Фота: БелТА

Фотаздымкі