Раман Галоўчанка азнаёміўся з вытворчасцю і навінкамі тэхнікі БЕЛАЗ |
|
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць наведвае Беларускі аўтамабільны завод. На БЕЛАЗе Раман Галоўчанка азнаёміўся з вытворчасцю і мадэльным радам выпускаемай тэхнікі. На выпрабавальным палігоне кіраўніку Ўрада былі прадэманстраваны ў рабоце перспектыўныя інавацыйныя навінкі прадпрыемства: электрасамазвал грузападымальнасцю 90 т на цягавых акумулятарных батарэях, дызель-тралейвоз грузападымальнасцю 220 т, а таксама новая мадыфікацыя кар'ернага самазвала грузападымальнасцю 450 т. Таксама на прадпрыемстве пройдзе нарада пад старшынствам Прэм'ер-міністра, дзе будуць падведзены вынікі работы БЕЛАЗа за 2021 год і прадстаўлены прагноз развіцця кампаніі на наступны год. Сёння ААТ "БЕЛАЗ" мае самую шырокую лінейку кар'ерных самазвалаў на сусветным рынку па класах грузападымальнасці. Кампанія рэалізуе праекты па стварэнні высокапрадукцыйнай інавацыйнай тэхнікі - гэта рабатызаваныя самазвалы для самакіруемых тэхналагічных комплексаў, кар'ерная тэхніка на альтэрнатыўных крыніцах энергіі, кар'ерныя экскаватары, інтэлектуальная сістэма глабальнага маніторынгу і інш. "Ключавыя паказчыкі эфектыўнасці, даведзеныя Міністэрствам прамысловасці за 12 месяцаў 2021 года будуць выкананы", - адзначылі ў кампаніі. Згодна з бізнес-планам на 2022 год на прадпрыемстве плануюць вытворчасць падтрымаць на ўзроўні 2021 года. Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай па ААТ "БЕЛАЗ" запланавана на ўзроўні 40,5 працэнта. Чакаецца, што тэмп росту сярэднямесячнай заработнай платы складзе 106,6 працэнта. Фота: БелТА |
|
Надрукавана з сайта government.by Адрас публікацыі http://government.by/be/content/10116 |
надрукаваць |