Раман Галоўчанка аб санкцыях Захаду: Беларусь будзе і ў далейшым абараняць свае эканамічныя інтарэсы

Беларусь будзе і ў далейшым абараняць свае эканамічныя інтарэсы ва ўмовах санкцый Захаду. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў інтэрв'ю МТРК "Мір".

"У нас не было адчування разгубленасці або трывогі. Мы загадзя рыхтаваліся, прымалі меры ў адказ, праводзілі ўнутраныя пераўтварэнні. Мы бачылі даволі даўно, як эканамічнымі санкцыямі спрабуюць пакараць Расійскую Федэрацыю. Таму дапамога і вопыт расійскіх калег нам таксама дапамаглі справіцца з гэтымі пытаннямі", - сказаў Раман Галоўчанка.

Беларусь з 1 студзеня ў адказ на санкцыі ўводзіць харчовае эмбарга на шэраг тавараў з дзяржаў, якія ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў адносінах да нашай краіны. "Гэта не канчатковая мера, гэта адзін з элементаў адказу, які мы распрацавалі, ёсць і іншыя. Спадзяёмся, што разважлівасць пераможа і гэта санкцыйная канфрантацыя спыніцца. Калі яна не спыніцца, мы будзем далей абараняць свае эканамічныя інтарэсы", - падкрэсліў Прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка таксама звярнуў увагу на тое, што трэба дыферэнцыраваць інтарэсы заходніх палітыкаў і бізнесу. "Беларускія партнёры заўсёды лічыліся ва ўсім свеце прадказальнымі, добрасумленнымі і адказнымі. Многія з бізнесменаў, прадпрымальнікаў зацікаўлены не толькі захоўваць, але і развіваць эканамічныя сувязі з нашымі прадпрыемствамі. Яны пастаянна падаюць нам аб гэтым сігналы на розных пляцоўках і, мякка кажучы, не вельмі добра выказваюцца ў адрас сваіх жа палітыкаў. Таму жаданне працаваць з намі, у тым ліку і ў еўрапейскага бізнесу, высокае", - адзначыў ён.

Фота: БелТА

Надрукавана з сайта government.by
Адрас публікацыі http://government.by/be/content/10121
надрукаваць