Раман Галоўчанка: Сітуацыя ў фінсектары стабільная, попыт на валюту задавольваецца |
|
Сітуацыя ў фінансавым сектары стабільная, попыт на замежную валюту задавольваецца. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў. "Фінансавы сектар зведвае найбольшы націск, але сітуацыя ў цэлым стабільная і кіруемая. Ёсць невялікі павышаны попыт на замежную валюту, у асноўным з боку суб'ектаў гаспадарання. Увесь попыт задавольваецца", - сказаў Раман Галоўчанка. Паводле яго слоў, невялікі адток з рублёвых дэпазітаў фізічных і юрыдычных асоб суправаджаецца павелічэннем валютных дэпазітаў. Фота: БелТА |
|
Надрукавана з сайта government.by Адрас публікацыі http://government.by/be/content/10189 |
надрукаваць |