Ігар Петрышэнка: Эканамсавет СНД падтрымаў ініцыятыву Беларусі па выпрацоўцы мер для падтрымання ўстойлівасці эканомік

Краіны СНД падтрымалі ініцыятыву Беларусі аб неабходнасці выпрацаваць меры па процідзеянні заходнім санкцыям і падтрыманні ўстойлівага развіцця эканомік краін Садружнасці. Аб гэтым паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка па выніках праведзенага сёння ў Маскве пасяджэння Эканамічнага савета СНД.

"Члены Эканамсавета СНД падтрымалі прапанову беларускага боку: у рамках Выканкама СНД разам з урадамі дзяржаў Садружнасці будзе створана адпаведная група па маніторынгу існуючай сітуацыі і выпрацоўцы мер для забеспячэння ўстойлівасці эканомік краін СНД", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Ён адзначыў, што існуючая сітуацыя ў свеце падштурхоўвае краіны СНД больш актыўна абараняць свае інтарэсы. "Рэальная сённяшняя абстаноўка падштурхнула ўсіх членаў Эканамсавета СНД да больш актыўнага выказвання пазіцый бакоў, унясення прапаноў", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Фота: БелТА

Надрукавана з сайта government.by
Адрас публікацыі http://government.by/be/content/10208
надрукаваць