Мікалай Снапкоў: Базай супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана з'яўляецца вытворчая кааперацыя |
|
Базай супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана з'яўляецца вытворчая кааперацыя. Аб гэтым расказаў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў. "Базай нашага супрацоўніцтва з'яўляецца вытворчая кааперацыя. На тэрыторыі Казахстана працуе сем беларускіх прадпрыемстваў, сярод іх "Гомсельмаш", МТЗ, "Бабруйскаграмаш". Яны паступальна нарошчваюць пастаўкі машынакамплектаў у Казахстан для вытворчасці тэхнікі", - сказаў Мікалай Снапкоў. Што датычыцца новых перспектыў узаемадзеяння, ён адзначыў, што абмяркоўвалася вытворчасць пажарных машын на аснове шасі МАЗ. "Гэта новая перспектыўная ніша, якую трэба запаўняць нашай тэхнікай", - звярнуў увагу Першы намеснік Прэм'ер-міністра. Гаворачы аб гандлёвым супрацоўніцтве, Мікалай Снапкоў паведаміў: "Мы можам нарасціць узаемныя пастаўкі з Казахстанам на $200 млн". Фота: БелТА |
|
Надрукавана з сайта government.by Адрас публікацыі http://government.by/be/content/10329 |
надрукаваць |