Петр Пархомчык: Беларусь і Санкт-Пецярбург у бягучым годзе могуць дасягнуць тавараабароту ў памеры $2 млрд |
|
Беларусь і Санкт-Пецярбург у гэтым годзе могуць дасягнуць тавараабароту ў памеры $2 млрд. Аб гэтым сказаў Намеснік Прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык падчас сустрэчы з віцэ-губернатарам Санкт-Пецярбурга Валерыем Маскаленкам. "Нашы сустрэчы маюць сістэмны характар, і гэта значна ўплывае на нашы адносіны. Вельмі добра папрацавалі ў 2021 годзе. Атрымалі добры прырост тавараабароту. І гэта дынаміка прадаўжае захоўвацца і ў бягучым годзе. Мы лічым, што ёсць усе перадумовы выхаду па выніках года на аб'ём тавараабароту ў памеры $2 млрд", - сказаў Пётр Пархомчык. Паводле яго слоў, актыўна развіваецца ўзаемадзеянне ў галіне паставак пасажырскай і камунальнай тэхнікі. Віцэ-прэм'ер згадаў аб дамоўленасцях, дасягнутых у мінулым годзе па пастаўках пасажырскага транспарту і запэўніў, што Беларусь выканае свае абавязацельствы своечасова. "Нядаўна мы атрымалі добры заказ на пастаўку камунальнай тэхнікі ў аб'ёме каля 1 тыс. адзінак. У асноўным гэта трактары і пагрузчыкі. Мы маем намер паставіць усю гэту тэхніку да 1 снежня", - звярнуў увагу Пётр Пархомчык. Таксама перспектыўны напрамак - узаемадзеянне ў сферы вытворчасці ліфтаў. Намеснік прэм'ер-міністра адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў павелічэнні магутнасці сумеснага прадпрыемства па вытворчасці ліфтавага абсталявання ў Санкт-Пецярбургу ТАА "МЛМ Неўскі Ліфт". У сваю чаргу віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга Валерый Маскаленка пацвердзіў зацікаўленасць у нарошчванні паставак беларускай пасажырскай і камунальнай тэхнікі. Акрамя таго, ён паведаміў аб неабходнасці рэалізацыі новых сумесных імпартазамяшчальных праектаў. Фота: БелТА |
|
Надрукавана з сайта government.by Адрас публікацыі http://government.by/be/content/10423 |
надрукаваць |