Раман Галоўчэнка: Небяспека біялагічных пагроз сёння галоўны выклік

Небяспека біялагічных пагроз з'яўляецца сёння галоўным выклікам. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Раман Галоўчэнка на першым пасяджэнні Савета па біялагічнай бяспецы пры Савеце Міністраў.

"Першае пасяджэнне Савета па біялагічнай бяспецы праходзіць у адпаведнасці з прынятай пастановай Урада ў верасні бягучага года. Актуальнасць гэтых пытанняў з кожным годам толькі ўзрастае. Пацвярджэннем гэтага з'яўляецца інтэнсіўнае распаўсюджванне ў свеце небяспечных інфекцыйных хвароб людзей і жывёл, антыбіётыкарэзістэнтнасць мікраарганізмаў такіх небяспечных захворванняў, як халера, чума, адзёр і гэтак далей. Таксама сур'ёзную пагрозу жывому свету нясе не заўсёды кантралюемая навуковая дзейнасць па вывучэнні патагенных субстанцый і мікраарганізмаў, узбуджальнікаў небяспечных хвароб", - расказаў Раман Галоўчэнка.

Паводле яго слоў, на ўсе гэтыя аспекты неабходна звяртаць самую пільную ўвагу і выбудоўваць дзейную сістэму маніторынгу і папярэджання. "Стан біялагічнай бяспекі ў нашай краіне ў цэлым ацэньваецца як стабільны. Разам з тым гэта не павінен нікога супакойваць і расхалоджваць. Небяспека біялагічных пагроз, а менавіта хуткасць іх распаўсюджвання і абмежаванасць магчымасцей, якія папярэджваюць рэалізацыю масавых ахоўных мерапрыемстваў, з'яўляецца для нас галоўным выклікам", - адзначыў Прэм'ер-міністр.

Фота: БелТА
Надрукавана з сайта government.by
Адрас публікацыі http://government.by/be/content/10755
надрукаваць