Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 04.02.2008

Беларусы змогуць атрымліваць аднаразовыя субсідыі на будаўніцтва жылля плошчай менш як 15 кв.м на чалавека

Завод па вытворчасці пліт МДФ будзе пабудаваны ў Рэчыцы

Завод па вытворчасці пліт МДФ будзе пабудаваны на базе ААТ "Рэчыцадрэў". Яго плануецца ўзвесці да 2010 года і на працягу года выйсці на праектную магутнасць. Такое рашэнне было прынята на нарадзе, якую правёў 2 лютага ў Гомелі Першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі канцэрна "Беллеспаперапрам", Гомельскага аблвыканкама і гарвыканкама, а таксама кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў галіны.

У якасці альтэрнатывы разглядалася магчымасць будаўніцтва завода на плошчах ААТ "Гомельдрэў", аднак, паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, першая прапанова была лепшая з пункту гледжання экалогіі і энергетыкі.

На нарадзе разгледжаны таксама пытанні мадэрнізацыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі Гомельскай вобласці ў цэлым. Як адзначыў Першы віцэ-прэм'ер, глыбіня перапрацоўкі драўніны ў Беларусі складае цяпер каля 70 працэнтаў, у той час як за мяжой ужо існуюць безадходныя тэхналогіі. Або, напрыклад, беларуская мэбля ў большасці вырабляецца з суцэльнага дрэва, а сусветныя тэндэнцыі сведчаць аб усё ўзрастаючым выкарыстанні МДФ і іншых відаў пліт.

Таму, падкрэсліў Уладзімір Сямашка, па даручэнню Кіраўніка дзяржавы Урад у бліжэйшыя гады павінен вырашыць пытанні мадэрнізацыі прадпрыемстваў гэтай галіны. Цяпер завяршаецца распрацоўка комплексных планаў тэхпераўзбраення, удакладняюцца крыніцы фінансавання праектаў. Да 2010-2011 гадоў у Беларусі павінна быць пабудавана 7 заводаў па вытворчасці пліт МДФ. На іх будаўніцтва плануецца прыцягнуць замежныя інвестыцыі на суму Br1,4 трлн.

Пліты МДФ вырабляюцца з высушаных драўняных валокнаў з наступным гарачым прасаваннем. Дзякуючы ўдасканаленню тэхналогій, яны маюць цудоўныя спажывецкія якасці і характарыстыкі, лёгка паддаюцца фрэзероўцы, апрацоўцы, шліфоўцы. МДФ можна апрацоўваць любым вядомым у будаўніцтве спосабам. Нескладана надаць мудрагелістую форму загатоўкам, скругліць вуглы, што ў сваю чаргу пашырыла магчымасці вырабу рознай мэблі, профіляў, мэблевых фасадаў. Паверхня МДФ ідэальна гладкая, менавіта таму пліта лёгка фарбуецца, пакрываецца лакам і ламініруецца. Трываласць пліт МДФ у 1,5-2 разы вышэйшая за драўнянастружкавыя. Яны неўспрыімлівыя да грыбкоў і мікраарганізмаў.