Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 30.01.2008

Прыцягненне інвестараў у малыя гарады паскорыць эканамічны рост Беларусі


Прыцягненне інвестараў у малыя гарады паскорыць эканамічны рост Беларусі

Прыцягненне інвестараў у малыя гарады дасць магчымасць значна паскорыць эканамічны рост Беларусі. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА віцэ-прэм'ер краіны Андрэй Кабякоў, каменціруючы Дэкрэт нумар 1 "Аб стымуляванні вытворчасці і рэалізацыі тавараў, работ і паслуг".

Ён адзначыў, што "гэта была прапанова Урада - распрацаваць меры па стымуляванню развіцця новых вытворчасцей у рэгіёнах шляхам вызвалення ад падаткаў на прыбытак, ПДВ, ад мытных пошлін і збораў за ўвозімае тэхналагічнае абсталяванне".

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, гэты крок накіраваны "на выкананне павышаных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, якія паставіў Кіраўнік дзяржавы". Прынятыя меры таксама дадуць магчымасць павялічыць тэмп росту аб'ёму інвестыцый да ўзроўню 125 працэнтаў да 2007 года, лічыць Андрэй Кабякоў.