Мінфін накіруе Br6,4 млрд. Міністэрству адукацыі на правядзенне капрамонту ў "Зубраняці"
Міністэрства фінансаў Беларусі накіруе Міністэрству адукацыі Br6,4 млрд., атрыманых ад правядзення 21 красавіка 2007 года рэспубліканскага суботніка. Адпаведнае рашэнне замацавана ў Пастанове Савета Міністраў нумар 70.
Як паведаміў намеснік міністра адукацыі Барыс Іваноў, гэтыя сродкі выдзелены на правядзенне капітальнага рамонту ў Нацыянальным дзіцячым аздараўленчым лагеры "Зубраня". Паводле яго слоў, Br5,7 млрд. будзе зрасходавана на капітальны рамонт будынкаў школы, медблока, інтэрната, сталовай нумар 1, а таксама на частковую рэканструкцыю Дома тэхнічнай творчасці. Праектна-каштарысная дакументацыя на правядзенне гэтых работ падрыхтавана.
Для дастаўкі дзяцей на змены ў лагер плануецца набыць два аўтобусы "МАЗ" на суму Br720 млн.
Усяго на рэспубліканскім суботніку было зароблена каля Br11,3 млрд.