С.Сідорскі прыме ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання Магілёўскай вобласці Ганаровым дзяржаўным сцягам |
|
С.Сідорскі прыме ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання Магілёўскай вобласці Ганаровым дзяржаўным сцягам Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 12 студзеня прыме ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання Магілёўскай вобласці Ганаровым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці і ў сувязі з 70-годдзем утварэння вобласці. З гэтай мэтай кіраўнік Урада накіруецца 12 студзеня ў Магілёў. На ўрачыстай цырымоніі Сяргей Сідорскі таксама ўручыць лепшым работнікам Магілёўшчыны Ганаровыя граматы Савета Міністраў. |
|
Надрукавана з сайта government.by Адрас публікацыі http://government.by/be/content/2928 |
надрукаваць |