Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 26.03.2011

Прэм'ер-міністр Беларусі зрабіў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 26 сакавіка зрабіў рабочую паездку ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці. У ходзе наведвання ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" у горадзе Шклове кіраўнік Урада азнаёміўся з ходам тэхнічнага пераўзбраення і рэканструкцыі гэтага прадпрыемства.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што ў выніку праводзімай мадэрнізацыі вытворчасці ўсе тэхналагічныя працэсы ў ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" павінны быць максімальна аўтаматызаваны.

"Трэба неадкладна перагледзець праект рэканструкцыі вытворчасці, унесці ў яго неабходныя карэктывы, каб максімальна выключыць з тэхналагічнага ланцужка ручную працу", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Прэм'ер-міністр таксама звярнуў увагу кіраўніцтва прадпрыемства на неабходнасць паскарэння работ па нарошчванню магутнасцей вытворчасці ўпаковачнай тары. Паводле яго слоў, нельга прадаваць за бясцэнак паўфабрыкат, у прыватнасці кардон, трэба максімальна рэалізоўваць толькі поўнасцю гатовы прадукт. Пры гэтым неабходна актывізаваць работу па пошуку новых рынкаў збыту, пашырэнню геаграфіі экспарту.

Кіраўнік Урада даручыў кіраўніцтву канцэрна "Беллеспаперапрам" зрабіць дакладны баланс забеспячэння папяровай галіны сыравінай або макулатурай, павялічыць яе нарыхтоўку ўнутры краіны, каб забяспечыць поўнасцю патрэбнасці, у тым ліку шклоўскай папяровай фабрыкі, і выключыць імпарт сыравіны з Расійскай Федэрацыі.

Пытанні імпартазамяшчэння і развіцця экспарту былі ў цэнтры ўвагі Прэм'ер-міністра і падчас наведвання Шклоўскага РУП "Завод газетнай паперы".

РУП "Завод газетнай паперы" ў Шклове заснаваны ў 2005 годзе, першую прадукцыю тут атрымалі ў 2008 годзе, а ў 2010 годзе выйшлі на праектную магутнасць. З моманту ўводу ў эксплуатацыю папераробнай машыны па стану на 31 снежня 2010 года рэалізавана 42,7 тыс. т паперы, у тым ліку амаль 28 тыс. т на ўнутраным рынку і 14,7 тыс. т - на экспарт, або 66 працэнтаў і 34 працэнты адпаведна. Усяго ў мінулым годзе рэалізавана 30,4 тыс. т паперы. На сённяшні дзень на прадпрыемстве працуюць больш як 1000 чалавек.

Як паведаміў дырэктар РУП "Завод газетнай паперы" Анатоль Хмялеўскі, за студзень-люты 2011 года прадпрыемства экспартавала прадукцыі на $1,6 млн., што на 321,2 працэнта больш (пры плане 136,4 працэнта), чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Паводле слоў дырэктара, хуткі тэмп нарошчвання экспарту даў заводу магчымасць за гэты перыяд сфарміраваць дадатнае сальда знешняга гандлю ў суме $1,3 млн.

Прадпрыемства за два месяцы вырабіла прамысловай прадукцыі ў супастаўных цэнах на Вr16,1 млрд., што на 9 працэнтаў больш за ўзровень вытворчасці аналагічнага перыяду мінулага года. Аб'ём рэалізаванай прадукцыі павялічыўся ў 1,7 раза і склаў Вr16,9 млрд. У выніку ўзровень запасаў прадукцыі ў сярэднямесячным аб'ёме яе вытворчасці па стану на 1 сакавіка склаў 81,3 працэнта.

Прыбытак ад рэалізацыі за студзень-люты склаў Вr779 млн., рэнтабельнасць продажаў - 4,1 працэнта, чысты прыбытак - Вr50 млн. "Дадатная дынаміка фінансавых вынікаў звязана з мэтанакіраваным зніжэннем сабекошту прадукцыі, у тым ліку расходаў на энерганосьбіты. Так, за студзень-люты фактычнае выкананне паказчыка па энергазберажэнню склала мінус 12,1 працэнта пры мэтавым паказчыку мінус 7 працэнтаў", - адзначыў Анатоль Хмялеўскі.

Пасля ўводу ў эксплуатацыю газетнай вытворчасці ў 2008 годзе спецыялісты асвоілі вельмі складанае абсталяванне па выпуску тэрмамеханічнай масы і газетнай паперы. Сумарна было праведзена больш як 1,2 тыс. дапрацовак абсталявання, што дало магчымасць атрымаць значную станоўчую дынаміку ў вытворчасці газетнай паперы. З моманту ўводу папераробнай машыны ў эксплуатацыю было рэалізавана 14 праграм па дапрацоўцы больш як 320 адзінак абсталявання, што дало магчымасць прадпрыемству ў жніўні 2010 года выйсці на праектную магутнасць.

Усяго за мінулы год у адрас паліграфічных арганізацый і рэдакцый газет Беларусі пастаўлена больш як 19 млн. т газетнай паперы, а гэта значыць скарочаны яе імпарт амаль на $9,7 млн. "У той жа час са з'яўленнем на рынку ўласнага вытворцы газетнай паперы адбылося зніжэнне цаны на гэты від прадукцыі, за кошт чаго паліграфічнымі прадпрыемствамі рэспублікі за 2009-2010 гады сэканомлена больш як Вr4 млрд.", - падкрэсліў Анатоль Хмялеўскі.

Кіраўнік завода адзначыў, што асноўнымі задачамі, якія стаяць перад прадпрыемствам, з'яўляюцца павышэнне загрузкі вытворчых магутнасцей, асваенне выпуску больш шырокага асартыменту высакаякаснай і запатрабаванай на рынку папяровай прадукцыі ў аб'ёмах, якія забяспечваюць павышэнне эфектыўнаўсці яе вытворчасці і рэалізацыі, аднаўленне плацежаздольнасці і ліквіднасці прадпрыемства, пагашэнне доўгатэрміновых банкаўскіх крэдытаў і бюджэтных пазык, прыцягнутых для будаўніцтва, а таксама нарошчванне экспартнага патэнцыялу і заваяванне ўстойлівага становішча на рынках збыту.

У ходзе рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць Прэм'ер-міністр таксама азнаёміўся з работай філіяла "Домабудаванне" РУП "Завод газетнай паперы", наведаў Шклоўскі масларобны завод, вытворчыя аб'екты ААТ "Александрыйскае", а таксама шэраг аб'ектаў сацыяльна-культурнай і бытавой сферы аграгарадка "Александрыя" Шклоўскага раёна.


Фотаздымкі

Відэа

  • БТ