Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Японіі. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 1 красавіка 2011 года нумар 425.
Дадзенай пастановай Міністэрству фінансаў Беларусі даручана да 10 красавіка 2011 года выдзеліць Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Японіі $500 тыс. на аказанне гуманітарнай дапамогі Японіі, якая пацярпела ад стыхійнага бедства.
Дадзеная сума будзе выдзелена са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.
Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя

