Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 07.02.2008

Прэм'ер-міністры Беларусі і Украіны абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва


Прэм'ер-міністры Беларусі і Украіны абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва

Прэм'ер-міністры Беларусі і Украіны абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Як паведаміў сёння кіраўнік беларускага Урада Сяргей Сідорскі, яго тэлефонная размова з Юліяй Цімашэнка адбылася 6 лютага.

У прыватнасці, былі разгледжаны пытанні нарошчвання экспартных паставак беларускай прадукцыі ва Украіну. У ходзе размовы была дасягнута дамоўленасць аб аднаўленні работы змешанай гандлёва-эканамічнай групы, якую ўзначаляць першыя віцэ-прэм'еры Беларусі і Украіны. Усё гэта будзе садзейнічаць павелічэнню тавараабароту паміж краінамі, а таксама скарачэнню адмоўнага сальда для Беларусі ва ўзаемным гандлі.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Украінай у студзені - лістападзе 2007 года павялічыўся на 19,5 працэнта ў параўнанні з адпаведным перыядам 2006 года і склаў $2 млрд. 666,3 млн. У тым ліку экспарт беларускай прадукцыі ў рэгіёны Украіны за 11 месяцаў 2007 года ўзрос на 12,8 працэнта да $1 млрд. 278,1 млн., імпарт - на 26,4 працэнта да $1 млрд. 388,2 млн.