Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 01.02.2008

Прэм'ер-міністр Беларусі прыняў удзел на калегіі Міністэрства па падатках і зборах

Прэм'ер-міністр Беларусі прыняў удзел на калегіі Міністэрства па падатках і зборах

Асаблівую ўвагу Сяргей Сідорскі звярнуў на неабходнасць прадаўжэння работы па спрашчэнню сістэмы бухгалтарскага ўліку, пераходу тут на новыя інфармацыйныя тэхналогіі, а таксама максімальна магчымай адмовы ад папяровага дакументаабароту.

Акрамя таго, Сяргей Сідорскі лічыць мэтазгодным паскорыць распрацоўку Асаблівай часткі Падатковага кодэкса. Прэм'ер-міністр звярнуў увагу падатковых інспектараў на тое, што ім адведзена вялікая роля ў фарміраванні асяроддзя для развіцця прадпрымальніцтва ў малых і сярэдніх гарадах. "Стварайце мікраасяроддзе для развіцця бізнесу ў малых і сярэдніх гарадах, каб не прадпрымальнікі хадзілі за чыноўнікамі, а наадварот", - сказаў ён. Сяргей Сідорскі адзначыў, што ўрадам для гэтага ў краіне праведзена вялікая работа, прыняты неабходныя нарматыўныя дакументы, прадастаўлены беспрэцэдэнтныя падатковыя льготы. "Але гэта адна трэць усёй неабходнай работы, дзве трэці - гэта работа на месцах", - падкрэсліў ён. На яго думку, рэзерваў у краіне для развіцця бізнесу ў невялікіх гарадах дастаткова.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі даручыў Міністэрству па падатках і зборах прыняць меры па спыненню выпадкаў выплаты заработнай платы ў канвертах.

"МПЗ неабходна прыняць меры па спыненню парушэнняў парадку налічэння заработнай платы, выплаты падаткаў, асабліва з боку ПУП", - адзначыў Прэм'ер-міністр, выступаючы сёння на калегіі Міністэрства па падатках і зборах.

Паводле слоў Сяргея Сідорскага, працэс пераходу ІП у ПУП у краіне ідзе складана. Многія ПУП ужо зарыентаваліся, як знізіць сумы падаткаў, якія выплачваюцца ў бюджэт, у тым ліку шляхам заніжэння ў дакументах памераў заработнай платы работнікаў. "Нам трэба не дапусціць, каб па дакументах заработныя платы былі ніжэйшыя за бюджэт пражытачнага мінімуму. Мы будзем рабіць усё, каб работа ПУП была празрыстая", - сказаў кіраўнік Урада.

На яго думку, для гэтага неабходна дакладна арганізаваць растлумачальную работу сярод насельніцтва, у тым ліку праз СМІ. "Грамадзяне павінны разумець, што калі яны атрымліваюць заработную плату ў канвертах, яны фактычна не зарабляюць сабе на пенсію", - падкрэсліў Прэм'ер-міністр.

Акрамя таго, Сяргей Сідорскі ўказаў на неабходнасць праводзіць растлумачальную работу і па іншых пытаннях пераходу ІП у ПУП. Ім неабходна паказаць усе плюсы работы ў форме юрыдычнай асобы.

Прэм'ер-міністр таксама нагадаў, што з 2009 года адбудзецца выраўноўванне ўмоў падаткаабкладання юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў з тым, каб "першаснае накапленне капіталу прадпрымальнікаў было ўкладзена ў вытворчасць".

У Беларусі неабходна перагледзець дыферэнцыраваную шкалу ставак падаходнага падатку. Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, выступаючы на калегіі Міністэрства па падатках і зборах.

Паводле слоў кіраўніка Урада, цяперашняя шкала ставак падаходнага падатку дзейнічае ўжо 8 гадоў. За гэты час адбыліся істотныя змены ў сістэме падаткаабкладання, павялічылася заработная плата ў краіне.

Акрамя таго, сёння ў Беларусі намецілася тэндэнцыя адтоку спецыялістаў рабочых спецыяльнасцей, а таксама асобных катэгорый спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй (хімікі, спецыялісты ў галіне высокіх тэхналогій і інш.) для работы за мяжой. Прэм'ер-міністр адзначыў, што ў краіне неабходна стварыць такую сістэму заработнай платы, каб гэтым людзям было выгадна працаваць і зарабляць у Беларусі. Зрабіць гэта можна, у тым ліку, шляхам перагляду асобных пытанняў падаткаабкладання.

Аб'ём ценявога бізнесу ў сферы паслуг будаўнічай галіны ацэньваецца ў некалькі мільярдаў долараў. Такія даныя прывёў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на калегіі Міністэрства па падатках і зборах.

На яго думку, фінансавым ведамствам краіны неабходна прадумаць і рэалізаваць сістэму мер па легалізацыі ценявога бізнесу. Перш за ўсё гэта датычыцца незаконнай дзейнасці ў сферы будаўніцтва. У прыватнасці, як паведаміў Сяргей Сідорскі, спасылаючыся на даныя Камітэта дзяржкантролю, сёння да 80 працэнтаў работ па вырабу вокнаў ідзе нелегальна. Паслугі па аддзелцы кватэр таксама ажыццяўляюцца асобамі, якія не зарэгістраваны як прадпрымальнікі або юрыдычныя асобы. "Неабходна ўскрыць гэты бізнес, легалізаваць яго", - падкрэсліў Прэм'ер. Ён лічыць, што для гэтага неабходна на першым этапе мінімізаваць стаўкі падаткаў для грамадзян, якія ажыццяўляюць такую дзейнасць. У выніку ўсё гэта будзе садзейнічаць павелічэнню паступленняў у бюджэт краіны.

У Беларусі неабходна навесці парадак з выплатай падаткаў пры рэалізацыі тавараў праз Інтэрнэт, заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

Акрамя таго, на яго думку, падатковым органам неабходна больш узважана падыходзіць да ажыццяўлення праверак. "Комплексныя праверкі павінны праводзіцца там, дзе здзелкі паўпразрыстыя", - падкрэсліў ён.

Таксама кіраўнік беларускага Урада запатрабаваў ад Міністэрства па падатках і зборах узмацніць кантроль за абаротам падакцызных тавараў.

У цэлым Сяргей Сідорскі станоўча ацаніў работу падатковых органаў Беларусі ў 2007 годзе.