Урад Беларусі падрыхтаваў прапановы па ўдасканаленню спрошчанай сістэмы падаткаабкладання

Урад Беларусі накіраваў на разгляд Кіраўніка дзяржавы праект Указа Прэзідэнта "Аб некаторых пытаннях прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання".

Дакумент падрыхтаваны ў адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 года нумар 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь".

Гэтым праектам Указа прадугледжваецца павелічэнне памеру валавой выручкі, што дае магчымасць у 2011 годзе прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання з выплатай ПДВ, з Br4 млрд. 120,2 млн. да Br12 млрд. Памер валавой выручкі, пры якім будзе магчыма прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання без выплаты ПДВ, а таксама з выкарыстаннем ў якасці падатковай базы валавога даходу, павялічваецца з Br1 млрд. 177,2 млн. да Br3 млрд. 400 млн.

Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія да ўступлення Указа ў сілу пяройдуць са спрошчанай сістэмы падаткаабкладання на агульную сістэму, змогуць аднавіць прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. Пры гэтым падаваць у падатковы орган заяву не спатрэбіцца.

Арганізацыі з колькасцю работнікаў у сярэднім за перыяд з пачатку года па справаздачны перыяд уключна не больш за 15 чалавек, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання з выплатай ПДВ, пры жаданні змогуць замест бухгалтарскага ўліку весці ўлік у кнізе ўліку даходаў і расходаў.​
Надрукавана з сайта government.by
Адрас публікацыі http://government.by/be/content/3914
надрукаваць