У Беларусі адмяняецца пераход на сезонны час |
|
|
У Беларусі адмяняецца пераход на сезонны час. Гэта вызначана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2011 года нумар 1229. Вылічэнне часу на тэрыторыі Беларусі будзе праводзіцца ў адпаведнасці з міжнароднай сістэмай часавых паясоў па паясному часу плюс 1 гадзіна без пераводу стрэлак на сезонны час. Рашэнне аб адмене штогадовага пераводу стрэлкі на гадзінніках у апошнюю нядзелю сакавіка на адну гадзіну наперад і ў апошнюю нядзелю кастрычніка на адну гадзіну назад прынята з мэтай узгодненага з дзяржавамі – удзельніцамі Мытнага саюза вылічэння часу. |
|
|
Надрукавана з сайта government.by Адрас публікацыі http://government.by/be/content/4044 |
надрукаваць |