Ва Урадзе адбылася сустрэча з прадстаўнікамі кітайскіх карпарацый SINOMACH і CAMCE

20 верасня адбылася сустрэча Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоля Тозіка з кіраўнікамі Кітайскай нацыянальнай машынабудаўнічай карпарацыі (SINOMACH) і Кітайскай карпарацыі інжынірынгу CAMCE (дачынай кампаніі SINOMACH).

Карпарацыя SINOMACH з'яўляецца найбуйнейшай у Кітаі ў галіне праектавання і вырабаў прамысловага і будаўнічага абсталявання і ўваходзіць у ТОП-500 найбуйнейшых карпарацый свету. У склад гэтай карпарацыі ўваходзяць 28 праектных арганізацый, якімі за апошнія 20 гадоў запраектавана аб'ектаў агульнай плошчай 10 млн. кв. метраў.

У Рэспубліцы Беларусь SINOMACH і CAMCE плануюць рэалізаваць шэраг буйных праектаў: будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат" магутнасцю 400 тысяч тон у год і стварэнне Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку.

У ходзе нядаўняга візіту ў Рэспубліку Беларусь Старшыні пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў У Банга паміж урадамі дзвюх краін было падпісана пагадненне аб стварэнні Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку, а паміж карпарацыяй SINOMACH і Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь – Рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве па пытаннях прыватызацыі. Акрамя таго, заключана трохбаковае пагадненне паміж Эксімбанкам Кітая, CAMCE і холдынгам "Гарызонт" аб супрацоўніцтве пры рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па стварэнню Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку.
 
На сустрэчы ва Урадзе Рэспублікі Беларусь абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў па праектах, ужо вызначаных да рэалізацыі ў Беларусі з удзелам SINOMACH і CAMCE, новыя праекты, а таксама магчымасць удзелу гэтых карпарацый у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. Бакі абмеркавалі далейшыя крокі, накіраваныя на ажыццяўленне дасягнутых дамоўленасцяў. У гэтых мэтах будуць распрацаваны максімальна канкрэтныя графікі рэалізацыі праектаў, у бліжэйшы час па праекце індустрыяльнага парку пачне работу спецыяльна створаная працоўная група, якая складаецца са спецыялістаў кітайскіх карпарацый, холдынгу "Гарызонт", Эксімбанка Кітая і іншых арганізацый.​
Надрукавана з сайта government.by
Адрас публікацыі http://government.by/be/content/4046
надрукаваць