Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 03.11.2011

Міхаіл Мясніковіч прыме ўдзел у адкрыцці Беларускага інавацыйнага тыдня

15 лістапада Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч прыме ўдзел у адкрыцці Беларускага інавацыйнага тыдня «Інтэлект. Ініцыятыва. Інавацыі ». Кіраўнік беларускага Урада выступіць з дакладам на пленарным пасяджэнні.

У рамках Беларускага інавацыйнага тыдня адбудзецца шырокі дыялог айчынных і замежных вучоных, экспертаў, спецыялістаў-інаватараў. У парадку абмеркавання - праблемы выпрацоўкі механізмаў павышэння эфектыўнасці Нацыянальнай інавацыйнай сістэмы, садзейнічання фарміраванню інавацыйнага мыслення беларускіх кіраўнікоў. Вялікая ўвага будзе нададзена абмеркаванню пытанняў развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва і ўключэння моладзі ў працэсы мадэрнізацыі эканомікі. Мерапрыемства нацэлена на папулярызацыю асноўных палажэнняў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады.

Беларускi інавацыйны тыдзень адбудзецца ў Мінску з 15 па 18 лістапада. Насычаная праграма мерапрыемства ўключае правядзенне міжнародных платформаў інавацыйнага супрацоўніцтва (форумы "Беларусь - СНД", "Беларусь - краіны Азіі і Лацінскай Амерыкі", "Беларусь - краіны ЕС"), моладзевай платформы "Энергія маладых - энергія будучыні", шэрагу тэматычных семінараў, прэзентацый, міжнародную навукова-практычную канферэнцыю. Таксама на працягу двух дзён у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будзе працаваць выстава інавацыйных праектаў.​