Экспарцёрамі белага цукру ў Беларусі вызначаны адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Гарадзейскі цукровы камбінат", "Жабінкаўскі цукровы завод", "Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат" і "Скідзельскі цукровы камбінат". Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў № 1462 ад 1 лістапада 2011 года.
Дзяржаўны мытны камітэт і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў межах іх кампетэнцыі будуць прымаць меры па недапушчэнні экспарту белага цукру суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці. Цукар белы экспартуецца пад кодам адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза 1701 99100.
Міністэрства замежных спраў Беларусі ва ўстаноўленым парадку паведаміць Камісію Мытнага саюза аб увядзенні названай меры і ўнясе на разгляд камісіі прапанову аб прымяненні аналагічных мер іншымі дзяржавамі – удзельнікамі МС.
Пастанова ўступіла ў сілу і дзейнічае да 30 красавіка 2012 года.
Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя

