Беларусь прыцягвае інвестара для стварэння маніторынгавага цэнтра ў сферы ігральнага бізнесу. Конкурс на лепшую інвестыцыйную прапанову аб стварэнні ў рэспубліцы маніторынгавага цэнтра зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 3 лістапада 2011 года нумар 1477.
Конкурс павінен вызначыць лепшую інвестыцыйную прапанову аб стварэнні такога цэнтра ў Беларусі. Цэнтр будзе прадастаўляць кругласутачна ў рэжыме рэальнага часу зацікаўленым дзяржаўным органам поўную і дакладную інфармацыю аб рабоце ігральных устаноў. Таксама там будзе інфармацыя аб абароце грашовых сродкаў і выплаце выйгрышаў ігракам з выкарыстаннем спецыяльнай камп'ютарнай касавай сістэмы, што забяспечвае кантроль за абаротамі ў сферы ігральнага бізнесу.
Умовамі конкурсу прадугледжана, што маніторынгавы цэнтр ствараецца без прыцягнення дзяржаўных сродкаў. Інвестар будзе абавязаны забяспечыць захаванасць, канфідэнцыяльнасць і кругласутачнае прадастаўленне поўнай і дакладнай інфармацыі аб рабоце ігральных устаноў дзяржаўнаму органу, ён нясе адказнасць за невыкананне гэтых абавязацельстваў.
Арганізуе і праводзіць конкурс міжведамасная камісія. Яна ж і вызначае пераможцу. Узначальвае камісію міністр па падатках і зборах. У яе склад таксама ўваходзяць прадстаўнікі МУС, МПЗ, Міністэрства эканомікі, Міністэрства фінансаў, Дзяржстандарту.
Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя

