Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 22.07.2015

Андрэй Кабякоў прыняў удзел у пасяджэнні VII пленума Цэнтральнага савета добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту СНД

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння прыняў удзел у пасяджэнні VII пленума Цэнтральнага савета добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ) СНД.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў з прывітальным словам, Прэм'ер-міністр адзначыў важнасць правядзення пленума ў горадзе-героі Мінску ў год святкавання 70-гадовага юбілею Вялікай Перамогі.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што дзяржава высока цэніць ролю ветэранаў ва ўмацаванні згоды ў грамадстве, выхаванні падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму, стойкасці і самаахвярнага служэння Айчыне.

Па словах Прэм’ер-міністра, кіраўніцтва краіны разглядае ДТСААФ, як адно з самых аўтарытэтных грамадскіх аб'яднанняў Беларусі, якое вырашае найважнейшую задачу патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

Андрэй Кабякоў лічыць, што ДТСААФ варта вывучыць магчымасць падрыхтоўкі новых катэгорый спецыялістаў для эканамічнага сектара дзяржавы. У сучасных рэаліях неабходна працаваць разам, знаходзіць новыя формы для пашырэння інтэграцыі і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Абаронным таварыствам СНД варта вывучыць магчымасць падрыхтоўкі новых катэгорый спецыялістаў для эканамічнага сектара дзяржаў. У першую чаргу для прамысловасці і сельскай гаспадаркі, адзначыў Прэм'ер-міністр.

Акрамя таго, на думку Андрэя Кабякова, задача ДТСААФ бачыцца і ў тым, каб актыўна шукаць новыя шляхі ў патрыятычным выхаванні, развіцці авіяцыйных і тэхнічных відаў спорту. Кіраўнік Урада упэўнены, што спартыўна-тэхнічныя арганізацыі ДТСААФ будуць і надалей ўносіць значны ўклад у развіццё сваіх краін і Садружнасці.

У ходзе пленума абмеркаваны змест і асноўныя напрамкі работы па патрыятычным выхаванні моладзі з улікам перадавога вопыту ДТСААФ Беларусі, пытанні разнастайнасці эфектыўных форм і метадаў падрыхтоўкі спецыялістаў для сілавых структур і народнай гаспадаркі ў ДТСААФ СНД, пытанне арганізацыі і правядзення спартыўнай Спартакіяды ў гонар 90-годдзя абвяшчэння ДТСААФ.

Фотаздымкі