Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў правёў пасяджэнне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, дзе разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі за першае паўгоддзе 2015 года.
Як адзначыў Кіраўнік Урада, папярэднія вынікі сведчаць аб зруху ў бок якаснай змены макраэканамічных індыкатараў, некаторым іх паляпшэнні. Такім чынам, задачу жыць па сродках, якую ставіў на першае паўгоддзе Кіраўнік дзяржавы, Урад выконвае, адзначыў Прэм'ер-міністр.
Эканоміка, паводле яго слоў, працуе ў збалансаваным рэжыме, што пацвярджаюць наступныя фактары: краіна спакойна і ў поўным аб'ёме разлічваецца па дзяржаўных валютных абавязацельствах, знешни гандаль збалансаваны. Сальда за шэсць месяцаў 2015-га - станоўчае - амаль $ 1,2 млрд. Гэта лепш, чым год таму, у два разы. Пры гэтым рост экспарту ў маі-чэрвені быў забяспечаны выключна ростам аб'ёмаў паставак.
Збалансаванасць працы айчыннай эканомікі таксама пацвярджаюць стабільнасць на валютным і дэпазітным рынках, прафіцыт рэспубліканскага бюджэту за студзень-ліпень (Br14,4 трлн), запаволенне інфляцыі. Калі летась за першае паўгоддзе яна складала 110,2%, то сёлета - 107,3%.
Разам з тым Андрэй Кабякоў ўсё ж канстатаваў: дасягненне макраэканамічнай збалансаванасці суправаджалася прасяданнем валавых паказчыкаў развіцця эканомікі. Таму Кіраўнік Урада яшчэ раз нагадаў, што найважнейшая задача на другое паўгоддзе - аднаўленне эканамічнага росту. Для вырашэння гэтай задачы неабходна мабілізацыя ўсіх сіл і рэсурсаў на галоўных напрамках.
На думку Андрэя Кабякова, сёння ёсць некалькі кропак, "на якія можна ціснуць, не асцерагаючыся за макраэканамічную стабілізацыю". Па-першае, гэта экспарт тавараў і паслуг. Для выхаду на станоўчую дынаміку росту эканомікі, каб забяспечыць тэмпы росту ВУП больш за 100%, неабходна прадаць беларускай прадукцыі на $ 1,3 млрд дадаткова да ацэнкі гэтага года ў $ 33.6 млрд, якую даюць на сёння нашы галіновыя ведамствы і рэгіёны.
Іншая такая кропка - інвестыцыі. Важна разумець, што дадатковых грошай у бюджэце няма, адзначыў Кіраўнік Урада. Таму, неабходна нарасціць аб'ёмы будаўніча-мантажных работ на аб'ектах, што фінансуюцца з прыцягненнем знешніх рэсурсаў. Гэта перш за ўсё атамная электрастанцыя, дарогі, якія будуюцца за крэдыты Сусветнага банка, банка Кітая, аб'екты энергетыкі.
У сваю чаргу Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі падчас пасяджэння Савета Міністраў агучыў стратэгію па аднаўленні эканамічнага росту краіны ў II паўгоддзі. Паводле яго слоў, ключавыя рэзервы аднаўлення эканамічнай дынамікі - рост экспарту і асваенне замежных крэдытных ліній.
Для забеспячэння ВУП на ўзроўні 100,5% па выніках года экспарт тавараў і паслуг павінен прырасці на $ 1,3 млн да ацэнкі 2015-га года і скласці $ 35 млрд, - адзначыў Міністр. Для гэтага прапануецца, у прыватнасці, спрасціць працу па льготным крэдытаванні ў рамках 534-га ўказа, забяспечыць нарошчванне экспартных паставак па групах тавараў у Кітайскую Народную Рэспубліку. Акрамя таго, найбуйнейшыя экспарцёры павінны сёлета забяспечыць даведзеныя аб'ёмы паставак на экспарт. Варта таксама павялічыць экспарт паслуг і знізіць іх імпарт.
Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя



