Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 27.08.2015

Андрэй Кабякоў сустрэўся з Паслом Індыі

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Маноджам Кумарам Бхарці. Кіраўнік Урада выказаў зацікаўленасць у пашырэнні прысутнасці Беларусі ў Індыі за кошт стварэння сумесных вытворчасцей і новых навукова-тэхнічных цэнтраў у індыйскіх рэгіёнах. Прэм'ер-міністр таксама выказаў гатоўнасць далучацца да ініцыятыў Індыі і, перш за ўсё, да ініцыятывы "Рабі ў Індыі".

Па словах Кіраўніка беларускага Урада, сёння ёсць узаемная цікавасць бакоў таксама ў супрацоўніцтве ў горна- і нафтаздабычы.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што многія з праектаў, якія рэалізуюцца і запланаваны да рэалізацыі, сёння патрабуюць асаблівай увагі і падтрымкі кіраўніцтва абедзвюх краін. У сувязі з гэтым ён запэўніў пасла, што Урад Беларусі працягне аказваць усю магчымую падтрымку і практычнае садзейнічанне паспяховай рэалізацыі ўсіх сумесных праектаў і ініцыятыў.

У цэлым падчас сустрэчы Прэм'ер-міністр канстатаваў, што за чатыры гады з моманту прызначэння Маноджа Кумара Бхарці на пасаду пасла адбылася значная актывізацыя двухбаковага ўзаемадзеяння Беларусі і Індыі. Нягледзячы на няпростыя падзеі, якія адбываюцца ў сусветнай эканоміцы, гандлёва-эканамічныя адносіны паміж краінамі паступова развіваліся: з году ў год краіны дадавалі ў аб'ёмах узаемнага гандлю, - адзначыў Андрэй Кабякоў. Гэта, па яго словах, кажа, перш за ўсё, пра тое, што эканомікі дзвюх краін узаемадапаўняльныя і ў партнёраў ёсць вельмі добрыя перспектывы. Кіраўнік Урада выказаў упэўненасць у тым, што той узровень, які ёсць на сённяшні дзень, мае вельмі вялікі патэнцыял да росту.

Беларусь і Індыя даволі вялікую ўвагу надаюць рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, адзначыў Кіраўнік Урада. У прыватнасці, гэта праект па рэканструкцыі Гродзенскай ЦЭЦ-2. Акрамя таго, з удзелам індыйскіх кампаній у фармацэўтыцы рэалізуецца шэраг праектаў, у Парку высокіх тэхналогій адкрыты беларуска-індыйскі вучэбны цэнтр.

Таксама Андрэй Кабякоў адзначыў, што Беларусь гатова прадаставіць Індыі стратэгічна важную пляцоўку на прасторах адзінай эканамічнай прасторы ЕАЭС. Ён падкрэсліў, што першае пасяджэнне сумесна-даследчай групы, якое адбылося менш за месяц таму, стала вельмі важным крокам у збліжэнні Індыі не толькі з Беларуссю, але і з яе партнёрамі па Еўразійскім эканамічным саюзе.


Фотаздымкі