Цырымонія адкрыцця Дзелавога і культурнага комплексу пасольства Беларусі ў Расіі адбылася сёння ў Маскве. Чырвоную стужку перад уваходам у адбудаваны будынак комплексу ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзалі Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і спікер Дзярждумы Расіі Сяргей Нарышкін.
Як адзначыў Андрэй Кабякоў, сёння - знакавая і доўгачаканая падзея - адкрыццё Дзелавога і культурнага комплексу пасольства Беларусі ў Расіі. Паводле яго слоў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка часта паўтарае, што Масква - не чужы горад, а Расія - гэта не толькі брацкая дзяржава, але і найважнейшы стратэгічны саюзнік. Андрэй Кабякоў асабліва адзначыў, што менавіта дзякуючы зацікаўленай падтрымцы, асабістай увазе да праекта кіраўніка дзяржавы пераадолены ўсе цяжкасці і завершана ўзвядзенне комплексу.
Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што ідэя стварэння ў расійскай сталіцы яшчэ адной кропкі апоры для Беларусі ў Расіі, месцы прэзентацыі беларускай культуры, традыцый, навуковага і эканамічнага патэнцыялаў, выспявала даўно. Задумаў ідэю комплексу пасол Уладзімір Грыгор'еў, які стварыў умовы для рэалізацыі гэтага праекта. Канчатковую форму праект здабыў пры пасле Васіле Даўгалёвым, а паспяхова завяршыў будаўніцтва цяперашні кіраўнік дыпмісіі Ігар Петрышэнка.
Кіраўнік беларускага Урада адзначыў, што задача новага аб'екта - стаць перадавой пляцоўкай для прэзентацый інвестыцыйнага і экспартнага патэнцыялу Беларусі, традыцыйным месцам сустрэч для дзелавых колаў краін, кропкай прыцягнення для беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў самых розных галінах. Дзелавы і культурны комплекс па сваіх магчымасцях шматфункцыянален. Яго пляцоўкі адпавядаюць усім сучасным патрабаванням для правядзення самага шырокага спектру мерапрыемстваў: ад дзяржаўных урачыстасцей, дзелавых кансультацый і перагавораў да арганізацыі прэм'ерных пастановак, канцэртных выступленняў зорак класічнай і эстраднай музыкі, міжнародных выстаў, сімпозіумаў, брыфінгаў і прэс-канферэнцый. Андрэй Кабякоў асобна падзякаваў кіраўніцтву Расіі - Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева за падтрымку гэтага праекта, а ўрад Масквы - за неацэнную дапамогу пры вырашэнні ўсіх цяжкасцей і фармальнасцей пры будаўніцтве.
У сваю чаргу спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін выказаў упэўненасць, што Дзелавы і культурны комплекс пасольства будзе запатрабаваным, стане месцам для сяброўскіх і дзелавых сустрэч.
Агульная плошча Дзелавога і культурнага цэнтра пасольства Беларусі ў Расіі складае больш за 15 тыс. кв.м. Ён уключае ў сябе шматфункцыянальную канферэнц-залу на 240 месцаў, мультымедыйны прэс-цэнтр, музычна-літаратурную гасцёўню, бібліятэку, рэстаран беларускай кухні і іншыя памяшканні. Па сваіх тэхналагічных параметрах і аснашчэнні комплекс адпавядае ўсім сучасным патрабаванням.
Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя



