Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 29.09.2015

У Маскве прайшло пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы

Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы прайшло сёння ў Маскве. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Расійскі бок - старшыня ўрада Дзмітрый Мядзведзеў.

Як адзначыў падчас адкрыцця пасяджэння Андрэй Кабякоў, купляючы беларускія трактары, камбайны, Расія падтрымлівае сваіх вытворцаў. Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што каля 60% камплектуючых у беларускай тэхніцы выраблены ў Расіі. Беларусь гатова прапанаваць высакаякасную прадукцыю, неабходную суб'ектам Расійскай Федэрацыі.

Парадак дня пасяджэння ўключаў больш за 30 пунктаў, у тым ліку асобныя пытанні, якія мяркуецца ў далейшым вынесці на разгляд Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Асноўная ўвага нададзена абмеркаванню праблем гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, крэдытна-інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, пытанням фарміравання і ажыццяўлення ўзгодненай прамысловай палітыкі. Таксама разгледжаны ход рэалізацыі саюзных праграм, адобраны канцэпцыі новых сумесных праектаў.

Адным з пытанняў парадку дня стаў разгляд плана па фарміраванні адзінай структурнай палітыкі. Аднак, як лічыць кіраўнік беларускага Урада, рэалізацыя такога плану немагчымая без стварэння роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што адным з аб'ектыўных паказчыкаў двухбаковага супрацоўніцтва з'яўляецца аб'ём узаемнага гандлю. Расія працягвае заставацца ключавым гандлёвым партнёрам Беларусі. Ён падкрэсліў, што і невялікая Беларусь займае шостае месца сярод вядучых гандлёвых партнёраў Расіі ў свеце і першае месца - у СНД.

Прэм'ер-міністр нагадаў, што летась узаемны тавараабарот склаў амаль $ 40 млрд. Паводле яго слоў, за 7 месяцаў гэтага года зафіксавана адчувальнае зніжэнне двухбаковага гандлю - амаль на чвэрць, што ў асноўным звязана з пагаршэннем знешнеэканамічнай кан'юнктуры.

У сваю чаргу Дзмітрый Мядзведзеў звярнуў увагу на неабходнасці працягнуць працу па спрашчэнні правілаў доступу прадпрыемстваў Беларусі і Расіі на рынкі дзвюх краін. Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што прэтэнзіі па гэтым пытанні існуюць з двух бакоў.

Прэм'ер-міністр Расіі адзначыў, што беларускія і расійскія кампаніі сталі больш актыўна выкарыстоўваць ва ўзаемаразліках нацыянальную валюту, што дазваляе эканомікам дзвюх краін быць менш адчувальнымі да знешніх уздзеянняў.

"Эканамічныя адносіны Беларусі і Расіі носяць ўсёабдымны і разнастайных характар", - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў. У прыватнасці, рэалізуюцца буйныя двухбаковыя інвестыцыйныя праекты, уключаючы будаўніцтва Беларускай АЭС, праекты ў навукаёмістых галінах. "Але патэнцыял супрацоўніцтва яшчэ велізарны", - сказаў ён.

Акрамя таго, лічыць Дзмітрый Мядзведзеў, бакам неабходна ўважліва прааналізаваць структуру таварных патокаў. Некаторае зніжэнне ўзаемнага тавараабароту ён патлумачыў як аб'ектыўнымі, так і суб'ектыўнымі прычынамі. Пры гэтым, падкрэсліў прэм'ер-міністр Расіі, калі ў доларавым выражэнні беларуска-расійскі абарот знізіўся, то ў рублёвым ён вырас амаль на 20%.

Падводзячы вынікі пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы для журналістаў, Андрэй Кабякоў адзначыў, што Беларусь на канкурэнтаздольных умовах гатова працаваць па праграмах імпартазамяшчэння ў Расіі. Ён падкрэсліў, што Беларусь можа вырабіць шэраг тавараў, перш за ўсё, з электроннай кампанентнай базай, неабходных расійскаму боку.

На думку прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, у пытаннях імпартазамяшчэння неабходна ісці ад умоў рынку, ад таго, што здольныя прапанаваць партнёры па Еўразійскаму эканамічнаму саюзу.

Гаворачы аб падпісаным плане мерапрыемстваў па ўзгодненай прамысловай палітыцы Беларусі і Расіі, Андрэй Кабякоў запэўніў, што гэта не створыць праблем партнёрам па Еўразійскаму эканамічнаму саюзу.

Андрэй Кабякоў растлумачыў, што ў ЕАЭС таксама распрацаваны дакумент аб правядзенні сумеснай прамысловай палітыкі, але ён носіць больш агульны характар. А паколькі "двойка" - лакаматыў інтэграцыі, у Саюзнай дзяржаве больш прадметныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці.

"Тут няма ніякай супярэчнасці, - сказаў Прэм'ер-міністр Беларусі. - Для астатніх дзяржаў мы адкрыты і нашы тры партнёры па ЕАЭС могуць далучыцца да беларуска-расійскай сумеснай прамысловай палітыцы".

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў дадаў, што эканомікі Беларусі і Расіі ў прамысловым плане значна больш цесна звязаны гістарычна. Таму пасля шматлікія напрацоўкі, зробленыя Беларуссю і Расіяй у правядзенні ўзгодненай прамысловай палітыкі, могуць быць выкарыстаны і ў ЕАЭС.

Таксама Андрэй Кабякоў паведаміў, што тэма адзінай візы Саюзнай дзяржавы перспектыўная, і яна будзе абмяркоўвацца.


Фотаздымкі