Андрэй Кабякоў прыбыў у Душанбэ для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння ўвечары прыбыў у горад Душанбэ для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У Міжнародным аэрапорце Душанбэ высокага госця сустрэлі намеснік Прэм'ер-міністра Таджыкістана Азім Ібрахім і іншыя афіцыйныя асобы. Пазней адбылася сустрэча Андрэя Кабякова са сваім таджыксім калегам Кахірам Расулзадой. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.
Надрукавана з сайта government.by
Адрас публікацыі http://government.by/be/content/6092
надрукаваць