Беларусь мае намер развіваць адносіны з Пакістанам ва ўсіх сферах дзейнасці

Беларусь мае намер развіваць адносіны з Пакістанам ва ўсіх сферах дзейнасці. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з Прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам.

"Літаральна апошнія шэсць месяцаў у нас вельмі актыўна развіваюцца адносіны. Не бяруся даваць ацэнку, але, напэўна, гэта адны з адносін, якія найбольш дынамічна развіваюцца на сённяшні дзень", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Таксама сёння адбылася сустрэча Андрэя Кабякова са спікерам Нацыянальнай асамблеі Пакістана Аязам Садыкам. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін.

Надрукавана з сайта government.by
Адрас публікацыі http://government.by/be/content/6109
надрукаваць