Андрэй Кабякоў сустрэўся з турэцкімі інвестарамі

Беларусь зацікаўлена ў вытворчай кааперацыі з кампаніямі з Турцыі. Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з выканаўчым дырэктарам групы "Коч Холдынг" Левентам Чакыраглу.

"Мы разлічваем на тое, што знойдзем узаемную цікавасць да супрацоўніцтва. Мы зацікаўлены ў наладжванні вытворчай кааперацыі з турэцкімі партнёрамі. Нас цікавіць стварэнне зборачных вытворчасцей на тэрыторыі Турцыі прадукцыі, якую мы традыцыйна вырабляем і экспартуем на працягу многіх дзесяткаў гадоў", - адзначыў Андрэй Кабякоў . Паводле яго слоў, гэта трактарная, дарожна-будаўнічая, кар'ерная тэхніка, аўтобусы. Таксама адным з кірункаў супрацоўніцтва можа стаць кааперацыя ў сферы вытворчасці халадзільнага абсталявання.

Таксама Андрэй Кабякоў сёння сустрэўся з выканаўчым віцэ-прэзідэнтам холдынгу "Шышэджам" - старшынёй групы кампаній па выпуску ліставога шкла Рэхай Акчакайа. На сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва ў шкляной галіне.

Таксама Андрэй Кабякоў сустрэўся з міністрам эканомікі Турэкай Рэспублікі Ніхатам Зейбекчы.

Надрукавана з сайта government.by
Адрас публікацыі http://government.by/be/content/6112
надрукаваць