Андрэй Кабякоў сустрэўся з Прэзідэнтам Турцыі

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абмеркавалі магчымасці пашырэння беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы.

На сустрэчы абмяркоўваўся шырокі спектр двухбаковых адносін, у тым ліку павелічэнне аб'ёму ўзаемнага тавараабароту і пашырэнне магчымасцяў для вытворчай кааперацыі.

Сустрэча Андрэя Кабякова і Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбылася ў час рабочага візіту Прэм'ер-міністра Беларусі ў Турэцкую Рэспубліку 11-12 лістапада. Таксама сёння ў Стамбуле адбыўся Беларускі інвестыцыйны форум, на якім было падпісана каля 20 дакументаў.

Надрукавана з сайта government.by
Адрас публікацыі http://government.by/be/content/6114
надрукаваць