Андрэй Кабякоў правёў пасяджэнне Прэзідыўма Савета Міністраў |
|
|
Суб'екты аграпрамысловага комплексу Беларусі, якія будуць выконваць мерапрыемствы дзяржпраграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі на 2016-2020 гады, атрымаюць дзяржпадтрымку ў выглядзе льготных крэдытаў. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў аб перспектывах развіцця АПК паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. "Суб'ектам АПК, якiя выконваюць мерапрыемствы дзяржпраграмы, будзе аказвацца дзяржпадтрымка ў выглядзе прадастаўлення льготных крэдытаў на іх выкананне і рэалізацыю эфектыўных праектаў, адабраных на конкурснай аснове", - сказаў кіраўнік Урада. Пры гэтым прапануецца захаваць дзеючыя падыходы па патанненні працэнтаў. Так, 100 працэнтаў дзяржава будзе кампенсаваць пры рэалізацыі праектаў у малочнай жывёлагадоўлі, агародніцтве, бульбаводстве і пладаводстве, таксама ў рыбагаспадарчай дзейнасці. У свінагадоўлі, птушкагадоўлі, селекцыі і насенняводстве, тэхнічным перааснашчэнні, выпрацоўцы сельгаспрадукцыі з бюджэту будзе кампенсавацца 50 працэнтаў. Як падкрэсліў Андрэй Кабякоў, у дзяржпраграму "павінны быць закладзены эканамічна мэтазгодныя аб'ёмы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі з улікам патрэбнасці ўнутранага рынку і эфектыўнага экспарту". Ён прывёў у прыклад, што арыенцір у вырошчванні збожжа ў памеры 10 млн т павінен быць абгрунтаваны, улічваючы ёмістасць унутранага рынку, а таксама экспартны патэнцыял мяса-малочнай галіны і яе патрэбнасці ў кармах. На думку Прэм'ер-міністра, нарошчванне экспартнага патэнцыялу малака і малочных прадуктаў да 5,9 млн т, а таксама мяса і мясных прадуктаў да 376 тыс. т мэтазгодна толькі ва ўмовах павышэння якасных параметраў, канкурэнтаздольнасці і дыверсіфікацыі знешніх рынкаў збыту. Як звярнуў увагу Андрэй Кабякоў, дзяржпраграмы развіцця вёскі, што дзейнічаюць з 2005 па 2015 год, "мелі выключнае значэнне ў вырашэнні харчовай праблемы і далі магчымасць істотна павысіць узровень самазабеспячэння краіны асноўнымі відамі сельскагаспадарчых і харчовых тавараў, а таксама сфарміраваць экспартны патэнцыял". Андрэй Кабякоў таксама праінфармаваў, што стабільна высокія паказчыкі вытворчасці закладзены ў дзяржпраграму развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі да 2020 года. "Стабільна высокія паказчыкі вытворчасці не з'яўляюцца перавытворчасцю, а ва ўмовах актывізацыі міжнароднага гандлю фарміруюць экспартны патэнцыял краіны, што і закладзена ў дзяржаўнай праграме развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі ў 2016-2020 гады", - сказаў кіраўнік Урада. Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі з 2005 года ўзровень спажывання асноўных прадуктаў харчавання вырас на 12 працэнтаў. Аб'ёмы вытворчасці сельгаспрадукцыі на душу насельніцтва адпавядаюць узроўню развітых дзяржаў і па многіх пазіцыях перасягаюць паказчыкі краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Летась экспарт прадуктаў харчавання ва ўмовах неспрыяльнай кан'юнктуры знешніх рынкаў склаў $4,4 млрд, што на $1,2 млрд менш, чым у 2014 годзе, але ў 1,3 раза больш за ўзровень 2010 года. Удзельная вага экспарту прадуктаў харчавання ў агульным аб'ёме экспарту павялічылася з 13 працэнтаў у 2010 да 17 працэнтаў у 2015 годзе. Акрамя таго, Андрэй Кабякоў прывёў даныя, згодна з якімі вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі за апошнюю пяцігодку ў гаспадарках усіх катэгорый павялічылася на 9 працэнтаў, у сельскагаспадарчых арганізацыях - на 14 працэнтаў. З 2010 па 2015 год у Беларусі пабудавана 322 і рэканструявана 1022 малочнатаварныя фермы, пабудавана 14 і рэканструяваны 41 свінакомплекс. Тэмп росту рэалізацыі малака на заводы для далейшай перапрацоўкі ў 2015 годзе адносна 2010 года вырас на 23 працэнты, жывёлы і птушкі - на 11 працэнтаў. |
|
|
Надрукавана з сайта government.by Адрас публікацыі http://government.by/be/content/6237 |
надрукаваць |