навіна

ад 30.12.2016

Андрэй Кабякоў прадставіў Васіля Жарко калектыву Апарату Савета Міністраў

30 снежаня Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прадставіў калектыву Апарату Савета Міністраў Намесніка Прэм'ер-міністра Васіля Жарко.

Кіраўнік Урада адзначыў, што Васіль Жарко даўно знаёмы ўсім супрацоўнікам Апарату. «На працягу апошніх 10 гадоў Васіль Іванавіч узначальваў Міністэрства аховы здароўя. Ён прымаў актыўны ўдзел у рабоце Урада. Я разлічваю на тое, што Васіль Іванавіч хутка ўвойдзе ў курс спраў, паколькі на працягу гэтых гадоў ён узначальваў пэўны ўчастак, бываў на аператыўных нарадах, з удзелам Намесніка Прэм'ер-міністра, бачыў, што адбываецца ў сумежных галінах сацыяльнага блока, які курыравала Наталля Іванаўна Качанава. Я хачу сказаць, што Васіль Іванавіч  усё гэта добра ўяўляе», - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Пры гэтым Прэм'ер-міністр нагадаў аб даручэнні па павелічэнні аплаты працы. «Галоўнае арганізаваць сам працэс па рэалізацыі гэтых даручэнняў, не зламаўшы пры гэтым бягучыя макраэканамічныя балансы, якія склаліся ў апошні час і адначасова выканаць задачу Прэзідэнта», - адзначыў Кіраўнік Урада. Паводле яго слоў, задача не прастая. Яна ставілася не адзін раз, і, увогуле, вырашалася не з той эфектыўнасцю, як хацелася. «І па гэтым, Васіль Іванавіч, у Вас ёсць вопыт па рашэнні такіх складаных задач. Ўдавалася іх вырашаць. І спадзяемся, што Вы з такім жа энтузіязмам і жаданнем ўклюцеся у вырашэнне задач, якія пастаўлены Прэзідэнтам», - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

У сваю чаргу Намеснік Прэм'ер-міністра Васіль Жарко адзначыў, што прыкладзе ўсе свае намаганні для выканання пастаўленых перад ім задач.


Фотаздымкі