навіна

ад 04.01.2017

Тарыфная стаўка першага разраду павышана да Br31

З 1 студзеня 2017 года ўстаноўлена тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, у памеры Br31. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2016 г. № 1115.

Дакументам таксама прадугледжана, што з 1 студзеня 2017 года дзейнічаюць штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты работнікам бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1-17 разрадамі, у памерах Br8,6-5,7.

Міністэрству працы і сацыяльнай абароны даручана ўсталяваць памеры штомесячных дыферэнцыраваных даплат.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый неабходна забяспечыць пераразлік заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый у адпаведнасці з устаноўленай гэтай пастановай тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь з улікам карэкціруючых каэфіцыентаў і штомесячных дыферэнцыраваных даплат.