навіна

ад 06.03.2017

Аб кампенсацыi фармацэўтычным арганізацыям у 2017 годзе часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі

Фармацэўтычным арганізацыям ААТ "Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў", ВРУП "Мінскінтэркапс", РВУП "Акадэмфарм" і РУВП "Белмедпрэпараты" будзе кампенсавана частка працэнтаў за карыстанне крэдытамі, прадастаўленымі банкамі для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2017 года № 180.

У прыватнасці, названым фармацэўтычным арганізацыям за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на іншыя пытанні ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры, будзе кампенсавана ў 2017 годзе частка працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, прадастаўленымі банкамі гэтым арганізацыям для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, у памеры 75 працэнтаў стаўкi па крэдытах з кампенсацыяй у беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка, устаноўленаму на дату кампенсацыі працэнтаў.

Згодна з дакументам, сродкі, што пералічваліся фармацэўтычным арганізацыям на іх бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі, павінны выкарыстоўвацца гэтымі арганізацыямі ў 2017 годзе для папаўнення ўласных абаротных сродкаў і (або) фінансавання інвестыцыйных праектаў, што рэалізуюцца ў рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2012 г. № 174 "Аб некаторых мерах па развіцці фармацэўтычнай прамысловасці".

Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскладзены на Міністэрства аховы здароўя, Нацыянальную акадэмію навук Беларусі і Міністэрства фінансаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.