навіна

ад 06.03.2017

Рабочы візіт у Кыргызскую Рэспубліку

6 сакавіка пачаўся рабочы візіт Прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова ў Кыргызскую Рэспубліку. Кіраўнік беларускага Урада прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.

На пасяджэнні будуць абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйнага аб'яднання.

Усяго на парадку - больш за 10 пытанняў. У прыватнасці,  кіраўнікі Урадаў краін-удзельніц Еўразійскаго эканамічнага саюза разгледзяць стан ўзаемнага гандлю паміж дзяржавамі-членамі саюза ў 2015-2016 гадах.

Таксама на разгляд вынесена пытанне аб сферах эканомікі, якія валодаюць інтэграцыйным патэнцыялам у Еўразійскім эканамічным саюзе і мерах, накіраваных на яго выкарыстанне. Будуць прааналізаваныя перашкоды ў функцыянаванні ўнутранага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза.

Сярод іншага плануецца разгледзець меры па развіцці экспарту на рынкі трэціх краін машын і абсталявання для сельскай гаспадаркі, што вырабляюцца ў дзяржавах-членах саюза.


Фотаздымкі