навіна

ад 11.04.2017

Створаны аргкамітэт для падрыхтоўкі і правядзення у 2018 годзе ў г.Мінску 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2017 г. № 126р створаны арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі і правядзення у 2018 годзе ў г.Мінску 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў.

Старшынёй аргкамітэта назначаны Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка. Яго намеснікам - Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў. У склад аргкамітэта таксама ўвайшлі кіраўнікі шэрагу міністэрстваў, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Мінскага абласнога і Мінскага гарадскога выканкамаў, ААТ "Пеленг", Мінскага аэраклуба ДТСААФ. Таксама ў складзе аргкамітэта - прэзідэнт Федэрацыі касманаўтыкі Расіі Уладзімір Кавалёнак.

Распрацаваць і зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў аргкамітэту даручана да 15 мая 2017 г.