навіна

ад 17.04.2017

Аб правядзенні 22-га Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму, выставы і кангрэса "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра"

З 10 па 13 кастрычніка 2017 г. у г.Мінску пройдзе 22-ы Беларускі энергетычны і экалагічны форум, выстава і кангрэс "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра ". Гэта вызначана распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2017 г. № 139р.

Для падрыхтоўкі і правядзення названых мерапрыемстваў створаны арганізацыйны камітэт. Яго ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка.