навіна

ад 30.08.2017

Пасяджэнне Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню II Еўрапейскіх гульняў 2019 года

30 жніўня пад старшынствам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Андрэя Кабякова прайшло чарговае пасяджэнне Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь.

Разгледжаны ход падрыхтоўкі правядзення пашыранага пасяджэння Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь па пытанні падрыхтоўкі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Таксама заслуханы даклад аб пытаннях падрыхтоўкі сістэмы энергазабеспячэння г.Мінска да правядзення II Еўрапейскіх гульняў і справаздача аб рабоце падкамітэту па пытаннях арганізацыі бяспекі, пагранічнага і мытнага кантролю.