навіна

ад 16.11.2017

Аб стварэнні міжведамаснай рабочай групы

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 15 лiстапада 2017 г. № 396р створана міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі ўзгодненых прапаноў аб вызначэнні методыкі фарміравання сістэмы ацэнкі ступені рызыкі. Яе кіраўніком наззначаны Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка.

Праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае зацвярджэнне методыкі фарміравання сістэмы ацэнкі ступені рызыкі, міжведамасная рабочая група павінна ўнесці ва ўстаноўленым парадку ва Урад не пазней за 22 лістапада 2017 г.

Пры неабходнасці міжведамасная рабочая група можа прыцягваць да працы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама.

Міністэрству па падатках і зборах даручана ажыццяўляць арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці міжведамаснай рабочай групы.

Каардынацыя работы па выкананню гэтага распараджэння ўскладзена на Першага намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі Васілія Мацюшэўскага.

Дакумент прыняты ў мэтах выканання даручэння, якое змяшчаецца ў абзацы чацвёртым пункта 10 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці".