Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 24.05.2018

Аб стварэнні ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пілотных інавацыйных аб'ектаў

Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будзе выдзелена ў 2018 годзе больш за Br10 млн на стварэнне інавацый для АПК. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2018 года № 378.

Згодна з дакументам, Савет Міністраў пагадзіўся з вызначэннем аб'ёмаў фінансавання у 2018 годзе праектаў па стварэнні ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пілотных інавацыйных аб'ектаў па адпрацоўцы найноўшых перспектыўных тэхналогій, машын і абсталявання для аграпрамысловага комплексу ў рамках мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі на 2016-2020 гады.

Агульны аб'ём фінансавання складзе Br10,18 млн, фінансаванне праектаў будзе весціся за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на рэалізацыю мерапрыемстваў гэтай дзяржпраграмы.

У пераліку праектаў, якія будуць прафінансаваны, 12 пазіцый. Сярод іх будаўніцтва свінагадоўчага комплексу (рэпрадуктар першага парадку на 1 тыс. асноўных свінаматак) у вёсцы Расошнае Смалявіцкага раёна; рэканструкцыя ўзнаўленчага комплексу РУП "Інстытут рыбнай гаспадаркі НАН Беларусі" (селекцыйна-племянны  участак "Ізабеліна"); стварэнне комплексу для мікракланальнага размнажэння і дыягностыкі фітаінфекцый бульбы ў пасёлку Самахвалавічы Мінскага раёна; стварэнне навукова-эксперыментальнай вытворчасці сухіх малочных прадуктаў і інгрэдыентаў на РУП "Інстытут мяса-малочнай прамысловасці"; будаўніцтва шматфункцыянальнага універсальнага сховішча селекцыйнага матэрыялу.