Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 20.09.2018

Аб праекце Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб міжнародных чыгуначных зносінах

​Савет Міністраў адобрыў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб міжнародных чыгуначных зносінах у якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўміна ад 19 верасня 2018 г. № 685.

На правядзенне перагавораў па праекту пагаднення, а таксама на яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.