Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2018 г. №
309р створана міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі прапаноў па
ўдасканаленні заканадаўства аб дзяржаўных закупках, у тым ліку ў
дачыненні да лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. Яе кіраўніком
назначаны Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір
Калтовіч.
Міжведамаснай рабочай групе даручана да 1 снежня 2018
г. распрацаваць і ўнесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы
па ўдасканаленні заканадаўства аб дзяржаўных закупках.
Каардынацыя
работы па выкананню распараджэння ўскладзена на Першага намесніка
Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына і Намесніка Прэм'ер-міністра Ігара
Петрышэнку.
Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя