Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 04.12.2018

Аб стварэнні рабочай групы

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 03.12.2018 г. № 361р створана міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі прапаноў аб удасканаленні структуры кіравання арганізацыямі, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства энергетыкі. Кіраўніком групы назначаны Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка.

Рабочай групе ва ўзаемадзеянні з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь даручана комплексна разгледзець пытанні ўдасканалення структуры кіравання арганізацыямі, якія ўваходзяць у сістэму Мінэнерга, і з улікам абмеркавання, якія адбыліся ў Кіраўніка дзяржавы 16 лістапада 2018 г., падрыхтаваць прапановы аб удасканаленні структуры кіравання названымі арганізацыямі, а таксама аналіз ўплыву прапанаванай структуры кіравання на эфектыўнасць работы Беларускай энергасістэмы.

Заключэнне па гэтых пытаннях, неабходна ўнесці ва Урад да 10 снежня 2018 г.

Рабочая група ўпаўнаважаная пры неабходнасці далучаць да працы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, іншых арганізацый.