Праекты асноўных эканамічных дакументаў на 2020 год даручана ўнесці ў
Савет Міністраў да 1 жніўня 2019 года. Гэта прадугледжана распараджэннем
Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2019 г. № 73р.
Для
іх падрыхтоўкі распараджэннем створана міжведамасная рабочая група на
чале з Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Аляксандрам Турчыным. Яна
сфармуе прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2020 год,
прагноз асноўных параметраў эканамічнага развіцця на 2020 год і планавы
перыяд, параметры важнейшых грашова-крэдытных паказчыкаў і асноўных
напрамкаў бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі на 2020 год і
планавы перыяд.
Вызначаны план работы групы і тэрміны распрацоўкі
названых праектаў. Да 1 жніўня 2019 года неабходна ўнесці ў Савет
Міністраў праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2020 год і
прагнозу асноўных параметраў эканамічнага развіцця да 2020-й і планавы
перыяд.
Міністэрству фінансаў разам з рэспубліканскімі
дзяржорганамі, аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам, Нацбанкам,
Нацыянальнай акадэміяй навук даручана распрацаваць праект
рэспубліканскага бюджэту на 2020 год і да 1 жніўня 2019-га ўнесці яго ва
Урад.
Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя

