Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 10.04.2019

Аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыяй Ліпецкай вобласці аб супрацоўніцтве

Савет Міністраў Беларусі адобрыў прапанову Міністэрства замежных спраў аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыяй Ліпецкай вобласці (Расійская Федэрацыя) аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах.

Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2019 г. № 226.