Аб ліцэнзаванні імпарту партландцэмента

Беларусь ўводзіць ліцэнзаванне імпарту партландцэмента. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 лiпеня 2019 года № 459.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2016 г. № 124 "Аб дзяржаўным рэгуляванні знешнегандлёвай дзейнасці".

Згодна з пастановай, імпарт у Беларусь з-за межаў мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза партландцэмента (код 2523290000 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС) пры яго памяшканні пад мытныя працэдуры выпуску для ўнутранага спажывання і свабоднай мытнай зоны ажыццяўляецца па разавых ліцэнзіях. Яны будуць выдавацца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва.

Міністэрству замежных спраў даручана паведаміць у Еўразійскую эканамічную камісію аб прынятай меры, унесці на яе разгляд прапанову аб прымяненні іншымі дзяржавамі - членамі ЕАЭС аналагічных мер, а таксама праінфармаваць Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб прыняцці гэтай пастановы.

Дакумент уступіць у сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання і будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў.

Надрукавана з сайта government.by
Адрас публікацыі http://government.by/be/content/8880
надрукаваць