Рабочая сустрэча па пытанні распрацоўкі тэхналогій і арганізацыі вытворчасці біяраскладальнай упакоўкі з расліннай сыравіны

Сёння ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі з удзелам Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса адбылося абмеркаванне пытанняў распрацоўкі тэхналогій і арганізацыі вытворчасці біяраскладальнай упакоўкі з расліннай сыравіны. Удзельнікі сустрэчы таксама наведалі выставу вытворцаў і імпарцёраў такой прадукцыі.

У ходзе мерапрыемства Прэм'ер-міністр паведаміў, што Урад гатовы разгледзець фінансавыя стымулы для паскоранага пераходу на папяровую ўпакоўку. Адным са стымулаў для вытворцаў экалагічнай упакоўкі могуць стаць танныя крэдытныя сродкі. У гэту нішу мог бы актыўней прыходзіць малы і сярэдні бізнес, лічыць Сяргей Румас.

"Трэба, каб у гэтай сферы была канкурэнцыя, тады і з цэнамі будзе парадак", - адзначыў кіраўнік Урада.

Канцэрн "Беллеспаперапрам" прадставіў Прэм'ер-міністру магчымасці сваіх прадпрыемстваў па выпуску папяровых пакетаў і ўпакоўкі. Паводле слоў старшыні канцэрна Юрыя Назарава, "Беллеспаперапрам" гатовы павялічыць аб'ёмы вытворчасці і цалкам пакрыць патрэбнасці краіны ў папяровых пакетах. Аднак для гэтага трэба, каб прадукт быў запатрабаваным на рынку. Пакуль поліэтыленавыя пакеты таннейшыя, а, значыць, папяровыя не могуць выцесніць іх хутка.

Як расказала дырэктар ДУ "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" Наталля Грынцэвіч, да 2035 года долю камунальных адкідаў, якія перапрацоўваюцца ў Беларусі, плануецца павялічыць да 50 працэнтаў. Цяпер гэты паказчык на ўзроўні 20 працэнтаў. Пры гэтым яна звярнула ўвагу, што перапрацоўваць адходы становіцца ўсё складаней. Калі ў 1972 годзе было 1,4 млн т камунальных адходаў, то ў 2018-м - ужо 3,1 млн т. Акрамя таго, на змену шклу, металу, паперы, якія прасцей перапрацоўваць, прыходзіць палімерная ўпакоўка.

Надрукавана з сайта government.by
Адрас публікацыі http://government.by/be/content/8903
надрукаваць