Аб пашырэнні сеткі платных дарог Рэспублікі Беларусь |
|
|
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2019 г. № 793 унесены змены ў пералік платных дарог, на якіх ажыццяўляецца плата за праезд транспартных сродкаў з дапамогай сістэмы электроннага збору платы, а таксама ў пералік разліковых сегментаў платных дарог. У прыватнасці, з 1 снежня 2019 г. прадугледжваецца пашырэнне сеткі платных дарог Рэспублікі Беларусь шляхам аднясення да дадзенай катэгорыі рэканструяванага ўчастка аўтамабільнай дарогі М-6/Е 28 Мінск - Гродна - мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) з 134 па 196 км. Гэта стане завяршальным этапам рэканструкцыі дадзенай магістралі з давядзеннем яе параметраў да I тэхнічнай катэгорыі (з падзелам сустрэчных патокаў). З улікам раней уведзеных платных участкаў аўтамабільная дарога М-6/Е 28 будзе з'яўляцца платнай практычна на ўсім працягу (з 12 па 287 км). |
|
|
Надрукавана з сайта government.by Адрас публікацыі http://government.by/be/content/9139 |
надрукаваць |