Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб |
|
|
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2019 г. № 912 вызвалены: Клімаў Уладзімір Васільевіч ад пасады Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г.Даўгаўпілсе (Латвійская Рэспубліка) у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння кантракта; Мацэль Валерый Міхайлавіч ад пасады Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г.Шанхаі (Кітайская Народная Рэспубліка) у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння кантракта; Свідзерскі Генадзь Браніслававіч ад пасады першага намесніка Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь у сувязi з выхадам у адстаўку; Тушынскі Ігар Геранінавіч ад пасады намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь у сувязi з выхадам у адстаўку; Шустаў Ігар Паўлавіч ад пасады першага намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці ”Белдзяржхарчпрам“ у сувязі з пераводам да другога наймальніка. Гэтай жа пастановай назначаны: Андрэеў Андрэй Уладзіміравіч Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г.Шанхаі (Кітайская Народная Рэспубліка); Бубен Анатолій Анатольевіч ў парадку пераводу старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці ”Белдзяржхарчпрам“; Гунько Сяргей Марцінавіч першым намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады намесніка Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь; Пірштук Баляслаў Казіміравіч першым намеснікам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь; Філіпава Наталля Мікалаеўна намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. |
|
|
Надрукавана з сайта government.by Адрас публікацыі http://government.by/be/content/9193 |
надрукаваць |